Перамога Мікалая Марцюшэнкі

17.07.2023

На Міжнародным фестывалі творчасці імя І.М. Лучанка «Віцебск-2023», які прайшоў у дні Славянскага базару ў Віцебску, Мікалай Марцюшэнка стаў пераможцам у намінацыі «Аўтарская песня». Сёлета Мікалай Мікалаевіч прадставіў на суд гледачоў сваю песню "Не магу сказаць"бывай"". Раней яго музычныя кампазіцыі “Іншае жыццё” і  “Ветразь надзеі”  ўжо станавіліся лаўрэатамі гэтага прэстыжнага штогадовага конкурсу.

Мікалай Марцюшэнка – не толькі аўтар і выканаўца ўласных музычных твораў, але і мантажнік сантэхсістэм філіяла СУ-10 будтрэста № 4. А творчасць у яго для душы і самавыяўлення.

Спявак прызнаецца, што ніколі не выкарыстоўвае фанаграму, на ўсіх канцэртах толькі жывы гук. Выступленне на сцэне для Марцюшэнкі – гэта зносіны з публікай, якія дастаўляюць радасць ад усведамлення таго, што твая творчасць падабаецца людзям і з'яўляецца стымулам да стварэння новых твораў.

«Я выношу на суд гледачоў усё, што ў мяне на душы, – кажа Мікалай Мікалаевіч.  – Мае песні пра каханне, растанне, сэнс жыцця, які заўсёды ёсць. Для мяне гэта сям'я, праца, творчасць. Лічу, што трэба жыць на пазітыве, радавацца жыццю і шанаваць кожнае яго імгненне. Я шчаслівы, таму у маёй душы заўсёды гучыць музыка»