Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мінскбуд" з'яўляюцца:
- Ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва, кіравання, каардынацыя дзейнасці і прадстаўленне інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання, якія ўваходзяць у склад аб'яднання.
- Арганізацыя ўзаемадзеяння генпадрадных, субпадрадных, праектных, эксплуатуюшчых арганізацый, заказчыкаў, прадпрыемстваў прамысловай індустрыі аб'яднання па будаўніцтву і своечасовым ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю.
- Рэалізацыя мер па развіцці экспарту будаўнічых паслуг і матэрыялаў, якія вырабляюцца арганізацыямі аб'яднання, а таксама ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку ў якасці каардынатара дзейнасці ўдзельнікаў аб'яднання.
- Выкананне функцый заказчыка (забудоўшчыка) па будаўніцтве аб'ектаў.
- Ажыццяўленне ўладальніцкага нагляду праз прадстаўнікоў дзяржавы ў гаспадарчых таварыствах, акцыі якіх перададзены ва ўпраўленне аб'яднання.