Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Мінскбуд» - гэта найбуйнейшая арганізацыя будаўнічай галіны Беларусі, якая ўяўляе сабой збалансаваную сістэму арганізацый рознага профілю, што дазваляе рэалізоўваць самыя складаныя праекты ў галіне будаўніцтва: ад распрацоўкі і абгрунтавання інвесціравання да ўводу аб'екта ў эксплуатацыю.
У складзе аб'яднання, якое налічвае сёння больш за 18 тысяч чалавек, - 14 арганізацый: служба заказчыка, прадпрыемствы індустрыяльнага і маналітнага будаўніцтва, будаўніцтва метро, агульнабудаўнічыя трэсты і спецыялізаваныя арганізацыі, прадпрыемствы будаўнічай прамысловасці, упраўленне механізацыі.
Арганізацыі аб'яднання ўваходзяць у склад самарэгуляваных арганізацый Расійскай Федэрацыі: НП СРА «МОС», НП «Аб'яднанне горадабудаўнічага планавання і праектавання», НП вышуковых арганізацый «Радос», СРА «Будаўнічы альянс «Маналіт», НВП «Союзпетрастрой-Праект», СРА НП «Будаўніча - індустрыяльнае аб'яднанне».
З'яўляючыся асноўным выканаўцам праграмы будаўніцтва жылля і ўзвядзення сацыяльна значных і важнейшых аб'ектаў горада Мінска, ДВА «Мінскбуд» валодае ўсімі неабходнымі рэсурсамі для рэалізацыі праектаў любой складанасці.
Спектр вытворчай праграмы ДВА «Мінскбуд» - гэта аб'екты масавай забудовы мікрараёнаў сталіцы і Мінскага раёна, рэканструкцыя унікальных гістарычных будынкаў, узвядзенне дашкольных устаноў і школ, аб'ектаў аховы здароўя, культуры, спорту, інжынерна-транспартнай інфраструктуры.
У канцэпцыю развіцця жыллёвага будаўніцтва пакладзены прынцыпы збалансаванасці аб'ёмаў зборнага і маналітнага будаўніцтва па тыпавых і індывідуальных праектах.