Выбары дэлегатаў УНС пройдуць у красавіку

05.03.2024

Цэнтральная выбарчая камісія  Беларусі прыняля рашэнне аб скліканні 22 сакавіка 2024 года першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

Згодна з Указам Прэзідэнта № 368 ад 20.11.2023 г. выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудуцца 4 красавіка 2024 года. Мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам загадана правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі прызначыла таксама выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці, якія павінны прайсці з 1 па 10 красавіка 2024 года. Колькасць дэлегатаў, якія падлягаюць абранню ад мясцовых Саветаў дэпутатаў, – 290 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці – 400 чалавек.

Усебеларускі народны сход з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечваюць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Фота БелТА