Восеньскі марафон чысціні. Мы далучыліся

09.10.2023

Супрацоўнікі апарата кіравання ДВА «Мінскбуд» падключыліся да восеньскай уборкі сталіцы і актыўна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый і аб'ектаў. Мінскбудаўцы прыводзяць у парадак паркавыя зоны і скверы, вытворчыя і будаўнічыя пляцоўкі,  аб'екты, якія рыхтуюцца да прыняцця ў экспуатацыю. Працоўныя дэсанты працуюць усе суботы кастрычніка і нават у лістападзе, каб зрабіць наш горад чысцей, прыгажэй, утульней.

Праводзіць восеньскія і вясновыя гарадскія суботнікі – добрая традыцыя, якая прыжылася сярод мінчан і падтрымліваецца рознымі пакаленнямі. Мы любім свой Мінск і хочам, каб у ім было камфортна жыць і працаваць.