Восень – не падстава для суму

01.09.2023

Арганізатары музычна-турыстычнага сезона " Мінск. Традыцыя. Гасціннасць. Яднанне " падрыхтавалі на гэтую суботу, 2 верасня, цікавую праграму, якая сагрэе сэрца кожнага жыхара і госця сталіцы, які наведае мерапрыемствы.

У 12:00, 14:00 і 16: 00 для ўсіх жадаючых пройдуць бясплатныя экскурсіі па Верхнім горадзе.

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска ў рамках праекта «Бібліятэка пад адкрытым небам» (ля Ратушы) правядзе інтэрактыўна-пазнавальную акцыю «Дзень ведаў». Вашай увазе:

13.00 - 17.00 – “Дзень ведаў і Свята беларускага пісьменства” –  кніжная выстава;

13.00, 15.00 – «Прывітанне, кніга» – інтэрактыўная квэст-гульня;

14.00-16.00 – Мінскі гарадскі тэатр паэзіі – паэтычная сустрэча;

13.00-17.00 – акцыя “Знайдзі сваю бібліятэку " – рэклама бібліятэчных паслуг і магчымасцей бібліятэкі.

У 16-00 на пляцоўцы каля набярэжнай з боку вул. Багдановіча ў рамках музычнай гасцёўні інтэрактыўную праграму «Беларускія дарогі " прадставіць Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача.

У 17.00 на гэтай жа пляцоўцы ў Траецкім прадмесці выступіць музычны квінтэт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы з праграмай «МУЗЫКА з Купалаўскім» – прагучаць класічныя творы.

У 19: 30 у тэатральным дворыку гатэля «Манастырскі» (вул.Кірыла і Мяфодзія, 6) увазе гледачоў будзе прадстаўлены монаспектакль «Выратаваць камер-юнкера Пушкіна» ў выкананні акцёра драмы Маладзёжнага тэатра Андрэя Гладкага.

Анатацыя монаспектакля:

Гэтая гісторыя пра цябе і пра мяне. Пра кожнага з нас. Пра тое, як чалавек становіцца чалавекам... Паступова, пражываючы і ўспамінаючы ўсе моманты мінулага, з'яўляецца ўсведамленне таго, хто мы ёсць. Унутры кожнага з нас жыве той самы камер-юнкер Пушкін, якога мы называем Душа. І калі праз усе церні ў жыцці даводзіцца прабірацца для таго, каб з ёй пазнаёміцца, то... выратуем камер-юнкера Пушкіна разам?

На Арт-тэрасе Верхняга горада з 20.00 да 22.00 пачне працу танцавальная пляцоўка ў стылі аргенцінскага танга. Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў непаўторную атмасферу пачуццёвага, эмацыйнага і элегантнага танца.

На галоўнай пляцоўцы Верхняга горада ў 20.00 у рамках праекта «Класіка савецкай эстрады» адбудзецца канцэртная праграма «Мелодыі стагоддзя» ў выкананні заслужанага калектыву «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». У канцэрце прагучаць знакамітыя хіты савецкай эстрады, а таксама шлягеры вядомых кампазітараў 70-80 гг.