Святкуем разам!

30.06.2023

3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўсіх, хто даражыць нашымі агульнымі каштоўнасцямі: гонарам за краіну, жаданнем працаваць для яе росквіту, любоўю да сваёй зямлі, сям'і, родных.

Наш абавязак памятаць, што сёння мы жывем, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай, суверэннай краіне дзякуючы мужнасці, патрыятызму і доблесці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

Вызваліцелі падарылі нам самае дарагое, што ёсць у чалавека, – жыццё і свабоду. Іх подзвіг служэння Радзіме з'яўляецца прыкладам для ўсіх пакаленняў беларусаў.

... Паглядзіце, якая прыгожая і велічная наша сталіца. Да свята яна стала яшчэ прыгажэйшай. У Мінску ў Дзень Незалежнасці пройдуць розныя мерапрыемствы: ускладанне кветак да манумента Перамогі, акцыі Памяці, канцэрты, выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі... і святочны салют у шасці кропках горада.

Падрабязная праграма святкавання тут
https://minsk.gov.by/ru/freepage/other/3_ijulja_den_nezavisimosti_respubliki_belarus/