У Мінску прайшла першая дзелавая канферэнцыя "Будаўнічы рынак Беларусі. Стратэгіі-2024 і магчымасці для росту кампаній". Арганізатарамі форуму выступілі Аргкамітэт конкурсу “Лідары ў будаўніцтве “ і Мінскі гарадскі тэхнапарк.
Удзельнікі мерапрыемства, а гэта прадстаўнікі вядучых праектных інстытутаў краіны, заказчыкі і падрадчыкі, грамадскія дзеячы і эксперты, прааналізавалі тэндэнцыі, якія дамінуюць у цяперашні час на будаўнічым рынку Беларусі і экспартных рынках, у прыватнасці, Расіі і краін ЕАЭС, а таксама існуючыя праблемы, пазначылі магчымасці і перспектывы галіны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся старшыня Рэспубліканскага саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў, адзначыўшы значэнне будаўнічай галіны для эканомікі краіны. "Галоўная задача дзелавой канферэнцыі – вызначыць, што мы павінны зрабіць для эфектыўнай працы будаўнічай галіны, ці ёсць у нас магчымасці і рэсурсы працаваць на экспарт”, – сказаў ён.
На адной з дыскусійных пляцовак удзельнікі абмеркавалі шляхі павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў будгаліны ў 2024 годзе. Сярод такіх былі названыя падрыхтоўка і замацаванне кадраў, укараненне BIM-тэхналогій не толькі ў праектным асяроддзі, але і на будпляцоўках, павышэнне ўзаемаадносін ў ланцужку «заказчык-праекціроўшчык-падрадчык», замацаванне на новых рынках, у тым ліку замежных, і іншыя.
Першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Інстытут Белдзяржпраект” Максім Маліноўскі распавёў аб супрацоўніцтве з вядучай ВНУ краіны – БНТУ – па падрыхтоўцы і замацаванню кадраў, адкрыцці ў інстытуце вучэбнай кафедры. Намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў і каардынацыі будаўніцтва РУП «БЕЛБУДЦЭНТР» Марыя Купка падзялілася вопытам работы сваёй кампаніі на расійскім рынку.
Загадчыца аддзела распрацоўкі і ўдасканалення жыллёвай палітыкі ГП «Інстытут жылля – НИПТИС ім. Атаева С.С.» Марына Яроменка азнаёміла з інфармацыйнымі сістэмамі “Адзіны рэестр аб'ектаў капітальнага будаўніцтва” (ЕРОКС) і “Дзяржаўная жыллёвая палітыка”.
Аб новых напрамках развіцця індустрыяльнага домабудавання ў Рэспубліцы Беларусь гаварыў дырэктар ААТ “Завод керамзітавага гравія г.Новалукомль” Міхаіл Лазарашвілі, у прыватнасці, аб прымяненні агароджваючых панэляў і перагародак на аснове керамзітабетону.
Развіццё рынку праектавання ў краінах СНД і вопыт кампаніі ЭНЭКА ва ўжыванні BIM-тэхналогій і экспарце праектных паслуг – тэма дакладу прадстаўніка групы кампаній ТДА «ЭНЭКА».
Яшчэ адна панэльная дыскусія – “Рынак будаўнічых тэхналогій і матэрыялаў Рэспублікі Беларусь. Стратэгіі прадпрыемстваў-вытворцаў. Магчымасці для павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў будіндустрыі, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі”.
Начальнік упраўлення па прыцягненні інвестараў індустрыяльнага парку “Вялікі камень” Раман Алейнікаў распавёў пра перспектывы забудовы індустрыяльнага парку "Вялікі камень" у 2024-2025 гадах, ільготы і прэферэнцыях для рэзідэнтаў, якія ствараюць высокатэхналагічныя вытворчасці.
Вопытам экспартных адносін на рынках Расіі падзяліўся прадстаўнік кампаніі “Илмакс”, а тэндэнцыямі ў праектаванні гарадскога асяроддзя – дырэктар ЗАТ «ВиаСЕТрейд» Вадзім Дражын.
Падобныя дыскусіі прафесійнай супольнасці дазваляюць трымаць руку на пульсе часу, абменьвацца вопытам, знаходзіць шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, і павышэння эфектыўнасці працы.