Сістэматызаваць і прааналізаваць

17.01.2024

У ДВА “Мінскбуд” прайшоў семінар па ўкараненні электроннага часопіса для рэгістрацыі выяўленых парушэнняў у галіне якасці будаўніцтва.

Прадстаўнікам службаў кантролю якасці арганізацый аб'яднання расказалі, з якой мэтай укараняецца часопіс, з якіх раздзелаў ён будзе складацца, хто павінен уносіць звесткі аб выяўленых на будаўнічых аб'ектах неадпаведнасцях якасці, а таксама аб фарміраванні банка дадзеных такіх неадпаведнасцяў і магчымасцях іх аналізу.

З 2024 года ў ДВА “Мінскбуд” пачаў дзейнічаць новы тэхнічны рэгламент па арганізацыі кантролю якасці выканання будаўніча-мантажных работ і выпуску прамысловай прадукцыі. Акрамя гэтага, згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 “Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны” перад будаўнічымі арганізацыямі ставіцца задача пераходу на электроннае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў будаўнічага працэсу з укараненнем інфармацыйных сістэм па кіраванні рэсурсамі.

2024 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам якасці, значыць, сістэму менеджменту якасці мы павінны падняць на прыступку вышэй. Адным з варыянтаў павышэння якасці з'яўляецца стварэнне празрыстай мадэлі маніторынгу і кіравання якасцю будаўніча-мантажных работ, а дакладней – ўкараненне часопіса рэгістрацыі выяўленых парушэнняў.

Электронны часопіс дазволіць захоўваць вялікі аб'ём інфармацыі па якасці выканання будаўніча-мантажных работ, аналізаваць яе па відах і прычынах парушэнняў, перыядах пары года, брыгадах і канкрэтных работніках, якія дапусцілі брак, выстаўляць балы і рэйтынгі.

"Праца службаў якасці нашых арганізацый у большасці сваёй арганізавана па прынцыпе “тушэнне пажару”, а прафілактыка зводзіцца толькі да выездаў на аб'екты і выдачы прадпісанняў без наступнага паглыбленага аналізу парушэнняў якасці і прыняцця мер да зніжэння выяўленых неадпаведнасцяў, – сказаў, выступаючы на семінары, намеснік галоўнага інжынера ДВА “Мінскбуд”, які курыруе пытанні якасці, Уладзімір Лук'яненка. - Укараненне сучасных электронных формаў кантролю якасці і рэгулярны разгляд вынікаў на Днях якасці і вытворчых нарадах дазволяць сфармаваць пачуццё асабістай адказнасці як у ІТР, так і рабочых. Спецыяліст па якасці ў сваю чаргу будзе абавязаны ажыццяўляць рэгулярны маніторынг аб'ектаў, весці штомесячны аналіз выяўленых неадпаведнасцяў якасці і уносіць іх у электронны часопіс”.

У электронным часопісе прадугледжана бальная сістэма анты-рэйтынгу за неналежную якасць выкананых будаўніча-мантажных работ – балы будуць «мінусавацца» як брыгадам, так і асобным спецыялістам. Гэта стане матыватарам для непаўторнасці памылак, і такія памылкі не застануцца незаўважанымі кіраўніцтвам, дзякуючы наяўнасці электроннай базы дадзеных.

Выстаўленне рэйтынгу брыгадам зможа павысіць узровень каманднай працы і ў далейшым не дапускаць браку.

Намеснік галоўнага інжынера адзначыў, што электронны часопіс –толькі першы этап пераводу палітыкі ў галіне якасці будаўніча-мантажных работ у электронны фармат. У будучым запланавана распрацоўка лічбавага партала ДВА “Мінскбуд”, у якім будзе адведзена месца і пытанням кантролю якасці.