У ДВА «Мінскбуд» працягваецца аб'езд будаўнічых пляцовак, заяўленых на конкурс «На лепшую арганізацыю аховы працы і культуру вытворчасці». Камісія ўжо наведала аб'екты будтрэстаў № 35 і № 4, МАПІДа, МДК, трэста № 15 «Спецбуд». Усяго на конкурс заяўлена сёлета 23 будпляцоўкі васьмі арганізацый «Мінскбуда».
Ацэньваюць стан будпляцовак і арганізацыю працоўных месцаў будаўнікоў, выкананне патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі на аб'ектах, наяўнасць у работнікаў допускаў да выканання пэўных відаў работ, кантроль за выкананнем антыалкагольнага заканадаўства, прымяненне тэхнічных сродкаў абароны, асабліва пры работах на вышыні, вядзенне дакументацыі, складаванне матэрыялаў, вываз будаўнічага смецця і пр. Ад дасведчанага вока членаў камісіі ніякія дробязі не праскачаць – зазіраюць у кожны куток. Яно і зразумела. Заяўленыя на конкурс будпляцоўкі павінны быць узорна-паказальнымі, каб не толькі свае работнікі ганарыліся, але і калегі з іншых арганізацый «Мінскбуда» пераймалі перадавы вопыт у культуры вытворчасці і імкнуліся быць лепшымі.
Вынікі агляду-конкурсу «На лепшую арганізацыю аховы працы і культуру вытворчасці на будпляцоўках» будуць падведзены да Дня будаўніка, які мы святкуем 13 жніўня. Пераможцы (прызавыя – першыя тры месцы) будуць заахвочаны.