Бяспечная праца – праца «разумная»

06.10.2023

Тэхнічны савет з удзелам галоўных інжынераў і спецыялістаў па ахове працы арганізацый аб'яднання прайшоў у «Мінскбудзе».

Тэма – абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва ў Мінску Цэнтра аховы працы. Меркаванне тых, хто адказвае за бяспечныя ўмовы на месцах, вельмі важна.

Пабудаваць такі Цэнтр - пасыл добры: бяспечнай вытворчасці работ людзей трэба вучыць.

Цэнтр абяцае быць інтэрактыўнай, інавацыйнай пляцоўкай, задача якой  навучыць будаўнікоў з мэтай выключэння траўміравання, а таксама развіваць сістэму бяспекі працы.

Удзельнікам тэхсавета расказалі пра напаўненне Цэнтра, прадэманстраваўшы навучальныя модулі, дзе з выкарыстаннем манекенаў і віртуальных тэхналогій змадэляваны сітуацыі, якія наглядна паказваюць: як правільна весці будаўнічыя работы і якія цяжкія наступствы будуць, калі ад гэтых правілаў адступаць.

Навучацца бяспечнай працы ў цэнтры змогуць не толькі новыя работнікі, асвяжаць веды і тыя, хто ўжо даўно працуе. Тут будуць праходзіць курсы па павышэнні кваліфікацыі па ахове працы з наступным допускам тых, хто прайшоў іх, на будаўнічыя пляцоўкі.

Цэнтр бяспекі плануецца пабудаваць у Серабранцы, рэканструяваўшы пад яго неэксплутаваны будынак былога дзіцячага садка. Праект ужо распрацаваны і зараз рыхтуецца да напраўлення на экспертызу. Цэнтр размесціцца ў двух карпусах двухпавярховага будынка, злучаных паміж сабой пераходнай галерэяй на ўзроўні першага паверха. Першы паверх зоймуць інтэрактыўныя модулі, іх мяркуецца 24 па зварачных, аздобных, станочных, дахавых, земляных работах, электрабяспецы, грузапад'ёмных аперацыях і медыцынскай дапамозе на будпляцоўцы пры траўміраванні работнікаў. На другім паверсе размесцяцца навучальныя класы для тэарэтычнай падрыхтоўкі, канферэнц-зала на 47 чалавек, памяшканні для дэманстрацыі найноўшых сродкаў індывідуальнай абароны, будаўнічага абсталявання і інструмента. На пляцоўцы паміж карпусамі абсталююць вучэбна-трэніровачны палігон для навучання працам на вышыні. Дарэчы, падзенні работнікаў з вышыні, па статыстыцы, займаюць першае месца сярод няшчасных выпадкаў на будоўлі.

Будаўніцтва новага цэнтра па ахове працы з ужываннем самых сучасных інтэрактыўных і мультымедыйных сродкаў навучання дазволіць падняць на больш высокі ўзровень падрыхтоўку кадраў у галіне аховы працы, і што самае важнае – знізіць узровень траўматызму ў будаўнічай галіне. У таго, хто прайшоў навучанне ў цэнтры з ужываннем эмацыянальнага ўздзеяння  небяспечных фактараў пры мадэляванні аварыйнай сітуацыі, павінна сфарміравацца ўстойлівая паводніцкая мадэль працы з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі. Дадзены метад прызнаны экспертамі найбольш эфектыўным.