Ёсць такая традыцыя ў "Мінскбуда" і галіновага прафсаюза – напярэдадні Дня будаўніка праводзіць агляд-конкурс на лепшую арганізацыю аховы працы і культуру вытворчасці на будаўнічых пляцоўках. І ёй ужо больш за 20 гадоў!
Арганізацыі самі вызначаюць, якія пляцоўкі маюць права пазмагацца за лідэрства. Але калі назвалі, трэба быць гатовым да праверкі:
• дакументацыі
• арганізацыі работ
• захавання нормаў і правілаў па ахове працы
• выкарыстоўваемых тэхнічных прылад
• стану будпляцоўкі (будоўля, бытоўкі, складаванне матэрыялаў і г.д.).
Сёлета на агляд-конкурс заявіліся восем арганізацый ДВА “Мінскбуд “ з 23 будпляцоўкамі.
Першым прымае камісію на сваіх аб'ектах ААТ “Будтрэст № 35”. У конкурсе ўдзельнічаюць тры аб'екты новага будаўніцтва – блок касцявога мозгу, які ўзводзіцца на вул. Сямашкі (генпадрадчык-СУ-199), дзіцячы сад на 190 месцаў у раёне Прытыцкага-Скрыпнікава-Адзінцова (СУ-210) і дзіцячы сад на 230 месцаў у раёне «Навінкі-Паўночны» (СУ-201).
Камісія ацэньвае: тут парадак заўсёды або да прыезду «гасцей» падрыхтаваліся? Практыка ўсё ж паказвае, што свае візітныя карткі – будаўнічыя пляцоўкі – арганізацыі “Мінскбуда” імкнуцца падаваць на конкурс максімальна падрыхтаванымі, каб з першага погляду было зразумела, хто, што і як будуе.
Да прыкладу, адзін з аб'ектаў МАПІДа, паказаны на Тэлеграм-канале ДВА “Мінскбуд “ як узор для пераймання, стаў тэмай для абмеркавання ў нашых калег з Санкт-Пецярбурга, што, вядома, прыемна.
Нагадаем, вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і культуру вытворчасці на будаўнічых пляцоўках “Мінскбуда” будуць падведзены да Дня будаўніка, які сёлета мы адзначаем 13 жніўня. Абавязкова раскажам.