Сталі вядомыя вынікі гарадскога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячага малюнка «Бяспечная праца бацькоў вачыма дзяцей». Мінскі гаркам прафсаюза будаўнікоў на пасяджэнні Прэзідыума назваў імёны пераможцаў.
Сімвалічна, што вынікі падвялі ў рамках Тыдня бацькоўскай любові. Яно і зразумела – галоўнай мэтай конкурсу арганізатары вызначылі фарміраванне ў падрастаючага пакалення разумення значнасці сям'і, бяспечнай працы і асабістай адказнасці бацькоў – працаўнікоў будаўнічых арганізацый за выкананне патрабаванняў па ахове працы як абавязка перад сваёй сям'ёй.
Конкурс выклікаў вялікую цікавасць у дзяцей членаў прафсаюза. Усяго ў конкурсную камісію паступіла 169 работ. Журы адзначыла арыгінальнасць, выразнасць і якасць выканання работ, адпаведнасць іх зададзенай тэматыцы і вызначыла па пяць пераможцаў у кожнай з трох узроставых катэгорый.
Катэгорыя ад 3 да 6 гадоў (дашкольнікі):
Карына Каўрыга (6 гадоў) – ААТ «Будтрэст № 1».
Ганна Горбель (5 гадоў) – ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат».
Дар'я Пазняк (5 гадоў) – ААТ «МАПІД».
Крысціна Бязлюдава (6 гадоў) – ААТ «Трэст № 15 «Спецбуд».
Лізавета Мяшкоўская (6 гадоў) – УП «Мінскметрабуд».
Катэгорыя ад 7 да 12 гадоў (школьнікі малодшых класаў):
Данііл Ермаковіч (9 гадоў) – ААТ «Прамтэхмантаж».
Анастасія Арлова (11 гадоў) – ААТ «МАПІД».
Кірыл Патапеня (11 гадоў) – ААТ «Керамін».
Яўгенія Бабровіч (12 гадоў) – ААТ «МАПІД».
Ганна Андрухава (12 гадоў) – ААТ «МАПІД».
Катэгорыя ад 13 да 17 гадоў (школьнікі старэйшых класаў):
Яўген Няхай (15 гадоў) – РУП «Белбудцэнтр».
Ганна Коршак (16 гадоў) – ААТ «Прамтэхмантаж».
Дзіяна Грынько (16 гадоў) – ААТ «Будтрэст № 1».
Ганна Бялевіч (14 гадоў) – ААТ «Мінскжалезабетон».
Паліна Іванец (13 гадоў) – ААТ «Будтрэст № 1».
Усе пераможцы гарадскога этапу конкурсу “Бяспечная праца бацькоў вачыма дзяцей” атрымаюць падарункі – наборы для творчасці, а малюнкі дзяцей ужо адправіліся на рэспубліканскі этап гэтага агляду-конкурсу. Жадаем поспеху!