Маладзежныя ініцыятывы аб'ядноўваюць

28.06.2023

Форум моладзі Расіі і Беларусі ва Уфе сабраў 500 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты, аспіранты, маладыя навукоўцы, спецыялісты, прафесіяналы ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва і маладзёжнай палітыкі абедзвюх дзяржаў. Праграма форуму была пабудавана па чатырох напрамках: для моладзі аграпрамысловага комплексу і сельскіх тэрыторый; удзельнікаў патрыятычных аб'яднанняў; творчых лідараў маладзёжных арганізацый, дзіцячых і студэнцкіх аб'яднанняў; прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў і моладзі, якая працуе.

Форум стаў пралогам да Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Яна Цяшкевіч, інжынер аддзела кантролю якасці ААТ «Трэст № 15 «Спецбуд». Моладзежны лідар прадстаўляла Рэспубліканскае творчае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Рух наперад моладзі».

- Сумесна з расійскай моладдзю мы працавалі над праектамі для наступнай іх рэалізацыі ў Расіі і Беларусі, – распавяла Яна Цяшкевіч. - Запланавалі абмен будатрадамі, накіраванне таленавітых маладых спецыялістаў для абмену вопытам і навучання, развіццё маладзёжнага турызму, стварэнне музеяў гісторыі, папулярызацыю маладзёжных ініцыятыў у СМІ і г.д. Існуе шмат магчымасцяў для ўзаемадзеяння маладых людзей, аб'яднаных агульным жаданнем прыносіць карысць сваёй краіне, сябраваць і развівацца.