Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у Дзяржаўным вытворчым аб'яднанні "Мінскбуд" разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Згодна з артыкулам 2 дзеянне Закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду, а таксама на перапіску дзяржаўных органаў пры выкананні імі функцый, ускладзеных на іх нарматыўнымі прававымі актамі.
Абарона правоў спажыўцоў, звязаных з адносінамі, якія вынікаюць з дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года № 90-З "Аб абароне правоў спажыўцоў" (пункт 2 артыкула 2).
Звароты па пытаннях устаранення будаўнічых недахопаў і дэфектаў, выяўленых у межах гарантыйнага тэрміну, а таксама па выкананні абавязацельстваў па дагаворы стварэння аб'екта долевага будаўніцтва можна накіраваць у ДВА "Мінскбуд", запоўніўшы адпаведную форму:
Электронныя звароты фізічных асоб
Электронныя звароты юрыдычных асоб
У адпаведнасці з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей - Закон) з 02.01.2023 электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Мінскбуд" з улікам яго кампетэнцыі пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Згодна з артыкулам 3 Закона грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы электронных зваротаў. Пры гэтым у адпаведнасці з часткай другой пункта 1 артыкула 4 Закона электронныя звароты ад імя недзеяздольных грамадзян падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі. Юрыдычныя асобы рэалізуюць права на зварот праз свае органы ці сваіх прадстаўнікоў. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Права на зварот рэалізуецца заяўнікамі добраахвотна. Ажыццяўленне заяўнікамі іх права на зварот не павінна парушаць правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб, наносіць урон нацыянальнай бяспецы і інтарэсам грамадства і дзяржавы, ствараць перашкоды законнай дзейнасці арганізацый.
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 25 Закона электронныя звароты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове;
- звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту.
- электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў.
Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці.
Ответы (уведомления) на электронные обращения направляются посредством системы учета и обработки обращений.
На электронные обращения даются письменные ответы (направляются письменные уведомления) в случае, если заявитель в своем электронном обращении просит направить письменный ответ.
Электронные обращения должны быть рассмотрены не позднее 15 дней со дня регистрации, а требующие дополнительного изучения и проверки - не позднее 1 месяца.
Прадастаўленне інфармацыі аб зваротах з сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў без згоды грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб, аб якіх запытваецца інфармацыя, дапускаецца для мэт разгляду зваротаў гэтых грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб вышэйстаячым арганізацыям, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту да разгляду па сутнасці ў аб'яднанні спыняецца разгляд такога звароту без апавяшчэння аб гэтым заяўніка. Пры гэтым заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Калі электронныя звароты, якія паступаюць аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка аб'яднання могуць размяшчацца на афіцыйным сайце аб'яднання ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Звароты прымаюцца да ўвагі і адказы на іх не накіроўваюцца ў выпадках, калі:
• у зваротах адсутнічаюць якія-небудзь рэкамендацыі, патрабаванні, хадайніцтвы, паведамленні аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый;
• звароты змяшчаюць толькі падзякі;
• звароты змяшчаюць просьбу заяўніка не накіроўваць адказ на зварот.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.